Пачуў раз нейк шаноўны тата, Што сын кагось з апошніх лае слоў, I тату прыліла адразу к твару кроў,— Ён да дзяцей заўсёды строгі надта: Злавіў ды сырамятным паскам Давай па чым папала ляскаць:
Ох, скарэй жа, ліга «Час», Ты ратуй, галубка, нас I з савецкіх устаноў Пагані ты ўсіх «паноў», Што «не маюць» заўжды часу, Абслужыць працоўных масу, Толькі любяць свае стаўкі I даюць удзень дзве спраўкі.