Вогнепаклонніца
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:20
Просмотров: 631
Комментарии: 0
Спакой нізінаю цячэ,
У вечар сцежка ў руце-мяце.
А вогнішча гарыць яшчэ
Самаахвярнае, як маці...

З радкоў памяці

Мама мая хрысціянкай зжыла,
З богабаязнай душою, іконніцай.
Ды, вернападдадзеная святла,
Болей была яна
Вогнепаклонніцай.

Звідна карміла агонь з рукі,
Яму выбірала кавалкі ласыя —
Бяросту,
Крамяныя смалякі.
Ёй полымя пальцы лізала з ласкаю.

Пераважна звала агонь
Цяплом —
Гасіла цяпло,
Цяпельца разводзіла.
Назалеўшыся над бяззубым кублом,
Чакала цёплага снегу малодзіва.

Як гняўлівых суседзяў якіх
На куццю
Перуна,
Маланню
Запрашала велічна.
I, ўдзячная за неспакой жыццю,
Ахвярна
Лучынкі скіпала вечарам.

Іскрынкі раздзьмухвала на далані,
Нібы ад мякіны адвейвала зерняты.
Штодня да агню,
Да гарачыні
Былі і падумкі, і вочы звернуты.

Ад дыму ў чалесніка цьмела чало,
Печ
Небу ўздавала пашану ахвярную.
I полымя болю маму ўзяло —
Растала, як папялінка, за хмарамі.

Каб на сівярах не марозна было,
Каб збілася з ног снегавеяў конніца,
Пакінула мне на зямлі
Цяпло
Акуліна Андрэеўна —
Вогнепаклонніца...
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.