Васіль Быкаў.Праўда вайны i даваеннага жыцця ў аповесцях Васіля Быкава.
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:21
Просмотров: 1026
Комментарии: 0
Петрак Багацька спачатку выбірае іншы шлях: ён стараецца дагадзіць новай уладзе, прымірыцца з ёю, адкупіцца ад яе гарэлкай, пачастункамі. Яго апанавалі надзеі, што ўсё можа наладзіцца і ў новы скрутны час. Ён не хоча кровапраліцця, а хоча толькі аднаго — мірна, ціха жыць, працаваць на зямлі. Калі яго не будуць чапаць, ён усё аддасць, з усім звыкнецца. Але чужынцы і больш свае (паліцаі) не даюць чалавеку спакою. Не хапае пачастункаў, каб адкупіцца ад сваіх і чужых, што прачулі, што на Яўхімаўшчыне можна пажывіцца, пачаставацца.
  • 0
Да вайны беларускія пісьменнікі Міхась Зарэцкі ў нарысах «Падарожжа на новую зямлю», «Лісты ад знаёмага», рамане «Вязьмо», Кузьма Чорны ў аповесці «Смага» паказалі «перагібы» калектывізацыі, асудзілі тых калек тывізатараў-інквізітараў, якія паставілі вышэй за ўсе тэмпы, выкананне тэрмінаў прымусовага заганяння ў новае жыццё. Гэтыя людзі — Пацяроб, Карызна, Віктар Лагіза — не паважалі чалавека, селяніна, лічылі яго калёсікам чарговай кампаніі. Пацяроб з рамана Зарэцкага выхваляўся на сходзе перад народам пісталетам у новай кабуры.
  • 0