"Залёты" Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Кароткі змест, галоўныя героі
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:20
Просмотров: 1435
Комментарии: 0
Залёты Винцэнт Дунин-Марцинкевич каротки змест галоуныя герои Залёты Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч кароткi героi вобраз характар характарыстыка прататып матэрыял для сачынення краткое содержание образ характер характеристика прототип материал для сочинения

Асобы
Ян Пачціўскі, маршалак.

Аляксандр Сакальніцкі, суддзя.

Адэля, яго дачка.

Адольфак, сын Сакальніцкага.

Станіслаў Зацнеўскі, малады памешчык.

Антон Сабковіч, арандатар.

Даміцэля, яго сястра.
Пятрук, парабак.
Гапон Барычка, селянін.
Куліна, яго жонка.
Марыся, іх дачка.
Мордка, яўрэй-цесля.

Дзея адбываецца спачатку ў кватэры Сабковіча, далей - у лесе перад сялібай Барычкі, на заканчэнне - у доме Сакальніцкага. .

Кароткі змест:

Сцэна 1

Сабковіч збіраецца ў сваты да дачкі суддзі Адэлі. Упэўнены, што ніводная дзяўчына не адмовіць яму, таму што стаў багатым. Даміцэля, яго сястра, спрабуе пераканаць, што, каб "сватацца да дзяўчыны добрага роду і багатай, трэба мець яшчэ нешта, апроч грошай" - розум, адукацыю, добрыя манеры і г.д. Сабковіч не хоча яе слухаць.

Сцэна 2

Парабак Пятрук паведамляе Сабковічу, што "не справіўся з інтарэсам", дзеля якога пан пасылаў. 3 размовы Пятрука і Сабковіча становіцца зразумелым, што пан адпраўляў парабка замяніць прададзеных валоў - замест адкормленых паставіць худых. Даміцэля просіць брата адмовіцца ад махлярства. Сабковіч злуецца.

Сцэна 3

На просьбу парабка даць яму кажух, бо блізяцца халады, Сабковіч загадвае забраць у хлеў суседскі авечы статак. Быццам за тое, што яны зайшлі на зямлю Сабковіча. Пятрук здзіўляецца нечуванаму нахабству пана, але вымушаны падпарадкавацца.

Сцэна 4

Сабковіч. Усе кажуць, што я жыву людскою крыўдай, - дурні! Ось у тым і розум, гэта і штука, каб умець выкарыстаць абмылкі і някемнасць другіх. А сумленне? (Думае.) Глупства сумленне!..

Сцэна 5

Падмануты Сабковічам яўрэй-цесля адмаўляецца ад працы і, клянучы, пакідае пана.

Сцэна 6 .

Марыся, праслужыўшы год у Сабковіча, патрабуе платы. Той абкладае яе штрафамі за хваробу, за стаптаную быдлам капусту, за наведванне хворай маці і іншае і даказвае, што дзяўчына засталася яму нават вінаватай. На пагрозу Марысі, што будзе шукаць у судзе справядлівасці, Сабковіч абяцае паказаць, што яна зладзейка.

Сцэна 7

Марыся плача. Думае, як растлумачыць бацькам, што пан нічога не заплаціў за працу.

Сцэна 8

Марыся гаворыць Пятруку пра прычыну сваіх слёз. Той яе суцяшае і ўвесь час, заляцаючыся, жартуе. Дзяўчына прызнаецца, што бацькі збіраюцца выдаць яе замуж за багатага, але старога Апанаса. Хлапца гэта турбуе, аднак ён упэўнены, што Марыся кахае яго. Абяцае кінуць службу ў Сабковіча і пайсці ў прымы. Марыся пакідае двор.

Сцэна 9

Пятрук расказвае, як Сабковіч купіў зусім танна ў незнаёмага яўрэя маладую кабылку. Яму здаецца, што ён яе дзесьці бачыў. Натрапіўшы на сонных Марысіных бацькоў на пустой незапрэжанай фурманцы, ён успомніў, што ў іх "бачыў капля ў каплю схожую кабылку".

Сцэна 10

Гапон і Куліна ўбачылі прапажу. Сварацца, вінавацяць адзін другога. Куліна спадзяецца, што кабылку выпрагла дачка і загнала ў двор.

Сцэна 11

Марыся папракае бацькоў, што так доўга ехалі з места (горада). Пытаецца, на чым яны прыехалі. Гапон і Куліна расказваюць пра бяду, што напаткала іх ля самай хаты. Гаспадар у адчаі - і кабылкі няма, і рэшту грошай на гэтым тыдні трэба аканому аддаць.

Сцэна 12 .

Гапон гаворыць Пятруку, што з яго заляцанняў да Марысі нічога не будзе. Абяцаў дачку Панасу, бо той дакляраваў пазычыць трыццаць рублёў. Пятрук прарочыць горкі лёс Марысі ў чужой хаце, замужам за старым чалавекам. Прапануе Гапону пятьдзесят заробленых раней рублёў, сябе ў якасці прымака і падказвае, як вярнуць назад жывёлу.

Сцэна 13

Адэля, дачка суддзі, трывожыцца, каб бацька "не змусіў выйсці замуж за ненавіснага чалавека", за Сабковіча. Чакае, каб параіцца, сябра дзяцінства, маладога суседа-памешчыка.

Сцэна 14

Адэля і Станіслаў выясняюць адносіны. Яны даўно кахаюць адзін аднаго. Малады чалавек супакойвае дзяўчыну, што пазбавіцца ад Сабковіча ім дапаможа маршалак Пачціўскі.

Сцэна 15

Адольфак паведамляе, што з саду вяртаюцца бацька і Сабковіч. Станіслаў пакідае пакой.

Сцэна 16

Суддзя абяцае Сабковічу "па шлюбе адрахаваць дзесяць тысяч банкавымі білетамі". Сабковіч запэўнівае, што яго гэта мала цікавіць. Галоўнае яго жаданне - "быць панскім сынам і мужам шаноўнай дачкі вашай".

Сцэна 17

Адольфак кліча бацьку ў кабінет.

Сцэна 18

Сабковіч (застаўшыся адзін) называе суддзю старым дурнем. Чуе песню Адэлі, у якой дзяўчына называе яго шэльмай, злодзеем. Сабковіч тлумачыць гэтай інтрыгай маладога суседа-памешчыка. Перакананы, што нічога ў інтрыганаў не атрымаецца, бо бацька Адэлі на яго баку.

Сцэна 19

Адольфак паведамляе Сабковічу аб прыездзе маршалка Пачціўскага і Станіслава Зацнеўскага. Сабковіч просіць хлопчыка паказаць другі выхад, бо не хоча сустракацца з маршалкам быццам з-за таго, што даўно да яго не заходзіў і той крыўдуе. Хлопчык гаворыць, што пакінуць гэты пакой пан можа толькі сустрэўшыся з маршалкам.

Сцэна 20

Напалоханы Сабковіч хаваецца пад стол.

Сцэна 21

Адольфак з'яўляецца ў пакоі, нібыта шукаючы сабаку. Пора дубчыкам пад стол. Сабковіч, думаючы напалохаць хлопчыка, спачатку бурчыць, як сабака, потым брэша. Адольфак зрывае з галавы Сабковіча шапку і ўцякае. Сабковіч спрабуе яго дагнаць і сутыкаецца з суддзёй, маршалкам і Станіславам.

Сцэна 22 .

Адольфак тлумачыць, што адбылося. Маршалак пытаецца, чаму тут Сабковіч. Расказвае суддзю, якім чынам разбагацеў залётнік. Суддзя праганяе Сабковіча.

Сцэна 23

Ключвойт вядзе Сабковіча да станавога прыстава па справе Гапона Барычкі.

Сцэна 24

Пачціўскі выступае ў ролі свата Станіслава. Суддзя благаслаўляе дачку і яе абранніка. Дзякуе "дарагому маршалку, што залёты нашы сягоння добра скончыліся". Папярэджвае ўсіх бацькоў, каб, выбіраючы для дачкі спадарожніка жыцця, звярталі ўвагу не на багацце, а "на сэрца, навуку і славу ў людзей..."
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.