Янка Купала - драматург. Трагікамедыя "Тутэйшыя": шлях да чытача і гледача.
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:17
Просмотров: 556
Комментарии: 0
Янка Купала - драматург. Трагікамедыя "Тутэйшыя": шлях да чытача і гледача.

Янкa Купала раскрыўся як тонкі, пранікнёны лірык, як майстар паэтычнага эпасу ў паэмах лірычнага і ліра-эпічнага характару і як выдатны драматург. Зварот да драматургіі, відаць, дапамог яму канкрэтызаваць лірычныя пачуцці і перажыванні, выразней выказаць занепакоенасць лёсам роднай Беларусі, перадаверыць свае думкі героям. Паэту ў сваіх творах хацелася быць доказным, блі-жэйшым да жыццёвых з'яў і фактаў, што і абумовіла яго мастацкія пошукі ў «самым складаным родзе літаратуры» (Г. Гегель). А яшчэ драматургія прываблівала Я. Купалу таму, што, як піша крытык П. Васючэнка, менавіта ў ёй «збіраецца ў фокус» усё тое, «што ў паэзіі выглядала рассеяным». Драматургія дапамагала песняру «канцэнтраваць» ідэю (у «Тутэйшых» — ідэю нацыянальнай годнасці беларусаў, у «Раскіданым гняздзе» — ідэю драма-тызму і складанасці лёсу народа, пазбаўленага зямлі), асноўныя жыццёвыя канфлікты (супярэчнасці), «узбуйняць», «падвышаць» трывогу за «свет цэлы». Звернем увагу і яшчэ на дзве акалічнасці. Першая акалічнасць заключаецца ў тым, што драматургія і паэзія пастаянна пера-плятаюцца, перакрыжоўваюцца, узаемадапаўняюцца ў Купалавай спадчыне.

Другая асаблівасць Купалавай драматургіі заключаецца ў цэласнасці яе агульнага пафасу і настрою — патрыятычнага, адраджэнскага.

Напісанню «Тутэйшых» папярэднічала асэнсаванне Я. Купалам самога паняцця тутэйшасці. З'яўляючыся трыбунам і прарокам нацыі, актыўна выступаючы супраць «чужой апекі» ў 1917—1920 гады, мастак бачыў, у якім трагедыйным становішчы аказаўся народ калісьці вольнай краіны, прымушаны хадзіць па сваім парослым быллём полі пад крумкаценне чорных груганоў («Груган»), ісці пад звон кайданаў сваім-чужым шляхам, спяваць чужыя песні, трымаць у руках чужыя сцягі і мець адзінае права — быць у роднай старонцы пахаваным пад драўляным крыжам («Беларускія сыны»). Аднак найбольшым болем пра занядбаны і пагарджаны народ прасякнуты Купалаў верш «Перад будучыняй», напісаны 24 студзеня 1922 года і сугучны з неўзабаве напісанай п'есай. Твор не перадрукоўваўся дзесяцігоддзямі, замоўчваўся афіцыйнай крытыкай, бо пярэчыў погляду на творчасць мастака савецкай пары як пісьменніка-інтэрнацыяналіста, чалавека, шчыра адданага новай уладзе. Я. Купала ж выказаў у сваім вершы зусім іншыя думкі і настрой — глыбокі боль і расчараванне ў сабе і іншых, жаль з прычыны страты ранейшых набыткаў:

Заціснуты, задушаны, як мышы
Пад жорсткім венікам з усіх бакоў,
Шукаем, як сляпыя, не згубіўшы
Таго свайго, што наша ад вякоў.
................................
Аграбленыя з гонару й кашулі,
3 свайго прытулку выгнаныя вон,
Мы дзякуем, што торбы апранулі
На нас ды з нашых нітак-валакон.
…………………….
Няўжо нас не аб'ясніць розум ясны,
I не пакінем біцца з кута ў кут?
Няўжо кліч вечны будзе ў нас напрасны —
Кліч бураломны: вызваленне з пут?!

Набліжаўся новы час. Адбывалася пераацэнка ранейшых каштоўнасцей. Паступова згасала адраджэнне. У 1928 годзе Сталін адмяніў нэп. Страчваліся ўсе ранейшыя надзеі. А за даляглядам была змрочная перспектыва — абвінавачванне ў так званай нацдэмаўшчыне, арышты, ідэалагічны націск на літаратуру і мастацтва.

Паступова знікала і з творчасці Я. Купалы балючасць, трагедыйнасць, а з імі — і гістарызм, дакладнасць адчування часу: трэба было служыць новым ідэям, каб выжыць. З'явіліся абстрактна-рытарычныя вершы, асабліва ў 30-я гады, пасля вядомай спробы самагубства ў 1930-м.

Напісана п'еса «Тутэйшыя» ў 1922 годзе, калі толькі-толькі закончылася грамадзянская вайна, і ўсё, звязанае з ёй, заставалася свежым у памяці. Мы ж помнім, што Я. Купала жыў у Мінску, акупіраваным спачатку германскімі, затым польскімі войскамі, бачыў яго вызваленне балыпавікамі на чале з камісарамі А. Мясніковым і В. Кнорыным, што адмаўлялі нашаму народу ў праве звацца народам. Тут, у Мінску, ён рэдагаваў газету «Звон», бачыў на свае вочы, як прыстасоўваліся да хуткай змены ўлады мяшчане-мінчукі і як спрабавалі хоць што-небудзь зрабіць для сваёй краіны свядомыя беларусы-інтэлігенты, настаўнікі. Сэрца яго разрывалася ад болю-плачу па роднай старонцы, адчування свайго бяссілля перад сузіраль-ніцтвам і пасіўнасцю мас. У газеце «Беларусь» за 28 ліста-пада 1919 года (артыкул «Незалежнасць») паэт выразна і адназначна пісаў: «Наша незалежнасць соллю ўваччу для нашых суседак — Полынчы і Расіі, бо і адна, і другая хаце-лі б нашу незалежнасць утапіць у лыжцы вады сваёй... А Беларусь, як і кожная іншая дзяржава, мае права і даб'ецца раней ці пазней гэтага права стаць роўнай і вольнай дзяржавай паміж суседзямі». I як цяжка было прызнавацца паэту, што не пра незалежнасць і свабоду марыць абсалютная большасць патомкаў мяшканцаў колішняга магутнага Вялікага княства Літоўскага, што колісь горды і вольны народ ператварыўся ў прыслужнікаў, рабоў. Апошняя кропка ў п'есе «Тутэйшыя» — адным з самых арыгінальных Купалавых твораў — была пастаўлена 31 жніўня 1922 года ў Акопах, на Лагойшчыне, дзе нядаў-на створаны філіял музея паэта. Друкавалася п'еса ў часопісе «Полымя» ў 1924 годзе. Пазней, толькі ў кастрычніку 1988 года, у тым жа часопісе зноў надрукавана, а да гэтага некалькі дзесяцігоддзяў замоўчвалася, была запісана ў разрад «нацыяналістычных твораў».

Не менш пакутлівым быў шлях твора да гледача. Першы спектакль па ёй быў пастаўлены рускім па нацыя-нальнасці рэжысёрам А. Паповым (улады пазбавілі яго ўласнага тэатра ў Маскве і выслалі ў правінцыю) у БДТ-1 у Мінску. У 1926 годзе акадэмік I. Замоцін даў спектаклю высокую ацэнку, адзначыўшы, што пастаўленыя на сцэне «Тутэйшыя» ўспрымаюцца лепш, чым пры чытанні. Але афіцыйныя ўлады адразу адчулі антырускі і антыпольскі нацыянальна-патрыятычны пафас твора і забаранілі наступныя спектаклі. А. Папоў быў вызвалены са сваёй пасады рэжысёра тэатра. Ва ўмовах сталінскага таталітарызму і нават хрушчоўскай адлігі, а затым брэжнеўскага застою п'еса не змагла адрадзіцца. Толькі ў 1974 годзе яе паспрабавалі ставіць у Магілёўскім абласным тэатры. Спектакляў прайшло мала. Крытыка дружна пісала пра «несцэнічнасць» твора. Сапраўднае сцэнічнае адраджэнне п'есы адбылося ў канцы 80-х гадоў. Пачалося яно ў тым са-мым былым БДТ-1, што з гонарам носіць цяпер імя славутага песняра Беларусі.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.